Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» заклікаюць на вайсковыя зборы
- 12.10.2015, 15:37
- 14,215
Позвы сёння прыйшлі Мікалаю Коласу і Аляксандру Рыбачэнку, якія бралі ўдзел ва ўчорашняй акцыі пратэсту.
Актывістам загадваюць з'явіцца ў ваенкаматы па месцы жыхарства 13 лістапада да 8 гадзін раніцы. «Пры сабе мець пашпарт і рэчы, названыя на адваротным баку позвы, - гаворыцца ў дакуменце. - За не прыход у названы тэрмін вы будзеце прыцягнутыя да адказнасці паводле закона».
Позвы падпісаныя выконваючым абавязкі вайсковага камісара Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Менскай вобласці маёрам Юхнаўцом.