18 траўня 2024, Субота, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: На гэтых «выбарах» быў беспрэцэдэнтны ціск на выбаршчыкаў

3
Таццяна Севярынец: На гэтых «выбарах» быў беспрэцэдэнтны ціск на выбаршчыкаў
ТАЦЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ

Таксама на участках №68 і 70 у Віцебску мелі месца шматлікія факты парушэнняў выбарчага працэсу і фальсіфікацыі звестак.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла каардынатарка для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Таццяна Севярынец.

- Вы непасрэдна назіралі на ўчастку ў Віцебску і каардынавалі працу назіральнікаў ад ініцыятывы «Права выбару - 2015» у вашым горадзе. Якія вашы высновы паводле вынікаў назірання?

- Я сама ўдзельнічала ў назіранні на ўчастку №70 у Першамайскім раёне горада Віцебска. З самага пачатку мяне чакаў непрыемны сюрпрыз: камісія пазбавіла з надуманых прычынах акрэдытацыі маю напарніцу Ірыну Рыбакову. Падставай стала тое, што 8 кастрычніка пасля заканчэння аднаго з дзён датэрміновага «галасавання», калі ставілі скрыні ў асобны пакой і збіраліся яго апячатваць, зайшла ў гэты пакой разам з тымі, хто нёс туды скрыні. Таму на ўчастку засталася я адна.

Маніпуляцыі з колькасцю выбаршчыкаў на ўчастку таксама не прымусілі сябе чакаць: спачатку паменшылі на 10 чалавек, а потым ужо і на 20. Тое ж самае адбывалася і з колькасцю ахвотных «галасаваць» дома: хай гэтыя лічбы і невялікія, але яны ўвесь час павялічваліся камісіяй.

Таксама мне давялося спыніць подкуп выбаршчыкаў: камісія дарыла канцылярскія наборы тым, хто галасуе ўпершыню. Тое ж рабілася і на ўчастку №68, які знаходзіцца на тэрыторыі кандытарскай фабрыкі «Віцьба». Там усім, хто прыходзіў з дзецьмі, давалі шакаладны батончык. Пра абодва выпадкі мы напісалі заявы ў абласную пракуратуру.

На ўчастку №68 падмянілі бюлетэні ў скрыні для датэрміновага «галасавання», што было зафіксавана і сфатаграфавана назіральнікам. На нашым участку не заўважыла, каб скрыня была пашкоджаная, але пры падліку галасоў высветлілася, што працэнт тых, хто прагаласаваў на датэрміновых выбарах за Аляксандра Лукашэнку значна вышэйшы, чым тыя звесткі, што атрымалі пры апытаннях жыхароў мікрараёна актывісты БХД.

Было шмат выпадкаў, калі назіральнікі бачылі на ўчастках адных і тых жа людзей па некалькі разоў. Мы на трэнінгах папярэджвалі назіральнікаў, што могуць быць такія «каруселі», і гэта трэба адсочваць.

Агулам можна сказаць, што парушэнняў было вельмі шмат. Напэўна, ніколі падчас выбарчых кампаній не было такога ціску на людзей: у школах, на працы, у дашкольных установах. Нават адукаваныя людзі казалі назіральнікам: могуць «вылічыць» тых, хто «прагаласаваў» няправільна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках