Апоўзень у Гватэмале: 26 загінулых, сотні зніклых без вестак
- 3.10.2015, 10:28
- 9,594
Выратавальнікі ў Гватэмале шукаюць сотні чалавек, зніклых у вёсцы Эль-Камбре Дос недалёка ад сталіцы краіны ў выніку сходу апоўзня.
Пакуль выяўленыя 26 цел, паведамілі ў службе выратавання, паведамляе BBC.
Моцныя дажджы абрынулі патокі камянёў і бруду на вёску ў 15 кіламетрах на ўсход ад горада Гватэмалы.
Сваякі атрымліваюць званкі і паведамленні ад сваіх блізкіх, якія затрымаліся пад абломкамі, паведамляюць карэспандэнты на месцы падзей.
Тых, хто выжыў адвозяць у часовыя хованкі. У пятніцу вечарам ратавальнікі часова прыпынілі пошукі праз залеву, паведамляе AP.
Паводле слоў прадстаўніка валанцёраў, якія працуюць на месцы, загінулі 26 чалавек, у тым ліку некалькіх дзяцей. Яшчэ 36 чалавек адвезлі ў бальніцы.
Аднаго чалавека ратавальнікам атрымалася выцягнуць з-пад абломкаў жывым праз 15 гадзін пасля сходу апоўзня.