На поўначы Сірыі забіты іранскі генерал
- 9.10.2015, 12:47
- 6,217
Іранскі вайсковы дарадца ў рангу генерала быў забіты ў сірыйскім Алепа.
Пра гэта паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на ліванскі тэлеканал al-Mayadeen, піша LB.ua.
Паводле звестак тэлеканала, загінулага клікалі Хусэйн Хамдані (Hussein Hamdani).
Пры гэтым не ўдакладнялася, калі іранец быў забіты, а таксама памёр ён у горадзе Алепа, або ў аднайменнай правінцыі.
Нагадаем, 1 кастрычніка паведамлялася, што ў Сірыю прыбылі іранскія жаўнеры для ўдзелу ў наземнай аперацыі. Пазней, 5 кастрычніка, сірыйскія паўстанцы заклікалі да стварэння рэгіянальнага альянсу супраць Расеі ды Ірана.