30 красавiка 2024, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 70 чалавек пацярпелі ў цісканіне ў начным клубе на Мальце

1
Больш за 70 чалавек пацярпелі ў цісканіне ў начным клубе на Мальце

Прычынай цісканіны магла стаць уцечка газу.

Падчас масавай панікі ды цісканіны ў начным клубе на Мальце пацярпеў 71 чалавек, паведамляе БелТА.

Большасць пацярпелых - моладзь ва ўзросце да 25-і гадоў. Двое атрымалі траўмы - падлеткі 13-і і 15-і гадоў знаходзяцца ў крытычным стане. Відэазапісы камер назірання захавалі момант, як падчас спробы людзей выбрацца з будынка па лесвіцы разбіваецца шкляная балюстрада і аскепкі шкла падаюць на людзей.

Інцыдэнт адбыўся сёння ўначы ў адным з клубаў «начной сталіцы» Мальты - у раёне Пачэвіль. Прычынай цісканіны мог стаць выцек газу. Пра гэта сведчаць заявы некалькі наведвальнікаў, якія скардзіліся на праблемы з дыханнем. Вядзецца расследаванне інцыдэнту. Здарэнне стала адным з найбуйнейшых за апошні час у гэтай астраўной дзяржаве Міжземнага мора.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках