19 траўня 2024, Нядзеля, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шумчанка: Акрамя барацьбы прадпрымальнікам нічога не застаецца

10
Шумчанка: Акрамя барацьбы прадпрымальнікам нічога не застаецца
Анатоль Шумчанка

Улады Беларусі не збіраюцца ісці на саступкі індывідуальным прадпрымальнікам у пытанні рэалізацыі тавараў без пацверджання дакументаў.

Такую выснову робіць лідар грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка паводле вынікаў сустрэчы з намесніцай міністра эканомікі Ірынай Касцевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

«Пастанова грунтуецца на пазіцыі Лукашэнкі. Гэта выключна ягоная пастанова, на падставе якой усе сферы ўлады і будуць дзейнічаць. Калі я спытаў, ці ёсць у іх план Б, што яны будуць рабіць, калі пасля 1 студзеня прадпрымальнікі не змогуць працаваць, не змогуць плаціць падаткі - на гэта адказалі, што адыходу ад гэтых пазіцый не будзе, прадпрымальнікі павінны перабудоўвацца, шукаць, магчыма, іншыя формы працы з партнёрамі. Увогуле, вынікі несуцяшальныя, і акрамя барацьбы, я нічога людзям прапанаваць не магу. Я людзям на сустрэчах кажу шчыра і адкрыта: можаш працаваць пасля 1 студзеня - працуй. Калі не можаш - змагайся. Вось і ўсё. А як змагацца... Вы ведаеце, ёсць шмат спосабаў. Усё будзе залежаць ад канкрэтнай сітуацыі.

Сёння трэба звяртацца да нашага грамадства па падтрымку. Таму што я не ведаю, як давесці ўладзе, што малы бізнэс знішчаецца і што ён патрэбны - патрэбны асабліва сёння, калі цяжкая эканамічная сітуацыя», - кажа ён.

З іншага боку, Шумчанка прызнае, што ўлады ўсё ж не адмаўляюцца ад стасункаў з прадстаўнікамі малога бізнэсу. Іншая справа, што ўрад і мясцовыя чыноўнікі ўсё адно не могуць паўплываць на сітуацыю.

«Таму «цар добры, баяры дрэнныя» - гэтая прымаўка сёння цалкам недарэчная. «Цар» усё ведае. Да ўраду і мясцовых чыноўнікаў сёння звяртацца можна, але яны ўплываць на сітуацыю не могуць», - кажа ён.

30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №143, які падаўжае да 1 студзеня 2016 пераходны перыяд, цягам якога індывідуальныя прадпрымальнікі могуць рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных без пацверджання дакументаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках