Напад на офіс Russia Today ў Тэль-Авіве: двое загінулых
2- 19.11.2015, 16:33
- 5,618
На офіс тэлеканала RT у Тэль-Авіве напаў невядомы мужчына з нажом. Паводле апошніх звестак загінулі два чалавекі.
Зламыснік быў затрыманы мінакамі, паведамляе РБК.
Аб нападзе на офіс RT у Тэль-Авіве паведаміла шэф блізкаўсходняга бюро тэлеканала Пола Сліер. Паводле яе слоў, у офіс пракраўся невядомы, узброены нажом.
Ніхто з журналістаў не пацярпеў, аднак адзін з чалавек, які знаходзіўся ў будынку, загінуў. Яшчэ тры чалавекі атрымалі раненні.
У RT паведамілі, што рыхтуюць афіцыйны прэс-рэліз з нагоды здарэння і да яго выхаду даваць якія-небудзь каментары не будуць.
Як паведамляе газета Jerusalem Post са спасылкай на паліцыю, зламыснік паспрабаваў бегчы з месца злачынства, але быў затрыманы мінакамі. Нападнік цяпер дапытваецца праваахоўнікамі.
Напад адбыўся ля бізнэс-цэнтра Panorama Building, дзе размяшчаецца офіс RT.