7 траўня 2024, aўторак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрымаў падарунак - заплаці падатак

31
Атрымаў падарунак - заплаці падатак

У выпадку атрымання падарункаў на суму, якая перавышае 43 мільёна рублёў, трэба заплаціць падатак.

Кожнаму чалавеку з розных падставаў дораць падарункі бацькі і іншыя сваякі, сябры, калегі. З пункту гледжання падатковага заканадаўства дарэнне - адна з крыніц даходаў. Апошнім часам падарункі разам з заробкам, даходамі ад продажу маёмасці даволі часта паказваюцца фізічнымі асобамі ў дэкларацыях. Якія падарункі і ад каго павінны абкладацца падаткам, а якія не? За тлумачэннем "Магілёўскія ведамасці" звярнуліся ў інспекцыю міністэрства падаткаў і збораў Магілёўскай вобласці.

У адпаведнасці з падпунктам 2.1 артыкула 153 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь не абкладаюцца падаходным падаткам падарункі, атрыманыя ад блізкіх сваякоў або асоб, якія знаходзяцца ў адносінах апекуна, папячыцеля i падапечнага.

Да асоб, што з’яўляюцца блізкім сваяцтвам, належаць бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым лiку ўсыноўленыя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, муж і жонка. Да асоб, што знаходзяцца ў сваяцтве, належаць блізкія сваякі іншага сужэнца, у тым ліку памерлага.

Падарункі, атрыманыя ад іншых фізічных асоб (няблізкіх сваякоў, замежных грамадзян, нерэзідэнтаў), вызваляюцца ад падаткаабкладання ў суме, якая не перавышае 43 660 000 беларускіх рублёў, у суме ад усiх крынiц цягам падатковага перыяду.

У выпадку атрымання фiзiчнай асобай у гэтым каляндарным годзе падарункаў на суму, якая перавышае паказаную суму, яму трэба будзе самастойна падаць дэкларацыю ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства і выплаціць падатак з сумы перавышэння. Пры гэтым улічваюцца даходы, атрыманыя як у грашовай, так і натуральнай форме (машына, кватэра і г.д.).

Дэкларацыя аб даходах і маёмасці можа быць запатрабаваная падатковымі органамі. Для запаўнення дэкларацыі запрашаюцца фізічныя асобы, якія набываюць дарагую маёмасць, пры адсутнасці афіцыйных крыніц даходаў, якія маюць нязначныя даходы, а таксама ўчынялі іншыя фінансавыя аперацыі.

У дэкларацыях аб даходах і маёмасці фізічныя асобы абавязаны ўказаць даходы за перыяд, за які падаецца дэкларацыя, а маёмасць - на дату выдавання дэкларацыі. Падарункі пры гэтым падлягаюць указанню ў дэкларацыі незалежна ад таго, з якой нагоды яны падораны.

Пры ўказанні ў дэкларацыі даходаў у выглядзе дарэння падатковыя органы высвятляюць, якую суму падарылі блізкія і няблізкі сваякі. У выпадку, калі, напрыклад, сёлета даходы ў выглядзе дарэння ад няблізкі сваякоў перавысяць 43 660 000 рублёў, такой фізічнай асобе з сумы перавышэння трэба будзе выплаціць падатак.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках