Віктар Орбан: Тэрарысты - гэта, у асноўным, мігранты
2- 23.11.2015, 15:28
- 8,840
На думку прэм'ер-міністра Вугоршчыны, паміж тэрарызмам і міграцыяй мусульман у Еўропу праглядаецца «лагічная сувязь».
Пра гэта Віктар Орбан заявіў у інтэрв'ю выданню Politico, піша «Лiга.нет».
«Вядома, гэта не прымаецца, але фактычная пазіцыя палягае ў тым, што ўсе тэрарысты ў асноўным з'яўляюцца мігрантамі. Пытанне ў тым, калі яны мігравалі ў Еўрапейскі Звяз», - заявіў ён.
Выказваючы меркаванне аб тэрактах у Парыжы і іх наступствах, вугорскі прэм'ер сцвярджае, што паміж тэрарызмам і міграцыяй мусульман у Еўропу ў апошнія некалькі месяцаў праглядаецца «лагічная сувязь». На думку Орбана, гэта «відавочны факт, падабаецца нам гэта ці не».
Орбан неаднаразова выступаў з радыкальнымі заявамі ў сувязі з міграцыйным крызісам у ЕЗ. Раней падчас выступу перад парламентам вугорскі прэм'ер-міністр назваў мігрантаў захопнікамі, якія прыйшлі пакарыць Еўропу і заклікаў адмовіць ім у прадстаўленні прытулку.