У Магілёве паставяць помнік чэкістам
29- 26.11.2015, 12:40
- 29,137
На гэты раз у абласным цэнтры наважылі ўвекавечыць «славу» чэкістаў.
Як распавяла начальніца ўправы ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі гарвыканкама Іна Караткевіч, з ініцыятывай выступіла ўправа КДБ Магілёўскай вобласці, піша «Наша Ніва».
Скульптуру ўсталююць на вуліцы Піянерскай каля будынку КДБ. Задумка яе стварэння з'явілася блізу года таму. Увасобіў ідэю ў жыццё скульптар Карней Аляксееў. Вядома, што помнік адлюструе адразу тры пакаленні чэкістаў.
Мемарыяльны аб'ект адкрыюць 18 снежня.