Рух у цэнтры Гародні перацялі праз пустую скрынку
5- 26.11.2015, 20:45
- 11,293
У цэнтры Гародні працавалі сапёры.
Пад пяць гадзін вечара 26 лістапада на прыпынку грамадскага транспарту каля будынка абласнога шахматна-шашачнага клуба на вуліцы Ажэшкі знайшлі пустую скрынку. Мужчына, які заўважыў падазроны прадмет, патэлефанаваў у міліцыю.
Як паведамляе БелТА, месца здарэння было ачэпленае міліцыяй, рух транспарту і пешаходаў прыпынілі. Да прыпынку прыехалі сапёры, выратавальнікі і медыкі. Неўзабаве высветлілася, што скрынка была пустая.
Адзначым, што пасля тэрактаў у Парыжы беларусы сталі больш пільнымі, міліцыя фіксуе значнае павелічэнне сігналаў аб падазроных прадметах у грамадскіх месцах.