Джасцін Труда: Канада працягне ціснуць на Расею
- 30.11.2015, 9:36
- 9,653
Канада будзе і далей аказваць ціск на Расею з мэтай абароны суверэнітэту і цэласнасці Украіны.
Пра гэта заявіў новы прэм'ер-міністр Канады Джасцін Труда падчас сустрэчы з Пятром Парашэнкам у Парыжы, паведамляе "Лiга.нет".
Канадскі прэм'ер-міністр запэўніў у поўнай падтрымцы народа Украіны ў барацьбе за адстойванне незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. Ён адзначыў далейшую гатоўнасць Канады ўсяляк дапамагаць Украіне, між іншым, узмацняючы здольнасць Узброеных Сіл Украіны процідзейнічаць сучасным выклікам і пагрозам.
Суразмоўцы падкрэслілі важнасць далейшага паглыблення адмысловага партнёрства паміж дзяржавамі, між іншым у гандлёва-эканамічнай і вайскова-тэхнічнай сферах, а таксама неабходнасць падпісання двухбаковага пагаднення аб зоне свабоднага гандлю.
Джасцін Труда пацвердзіў гатоўнасць наведаць Украіну з візітам па запрашэнні Пятра Парашэнкі.
Нагадаем, учора Канада перадала ўкраінскім вайсковым сапёрам найноўшае абсталяванне.