Еўразвяз плануе ў снежні прадоўжыць санкцыі супраць Расеі
2- 9.11.2015, 12:20
- 17,443
Кіраўнікі ўрадаў Еўразвязу плануюць узгадніць падаўжэнне санкцыі ў дачыненні да РФ на саміце ў снежні сёлета.
Са слоў неназваных чыноўнікаў, якія распавялі нямецкаму выданню Handelsblatt аб планах пра прадаўжэнне санкцый, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель таксама падтрымлівае падаўжэнне санкцый, паведамляе Bloomberg (пераклад - РБК).
Санкцыі могуць быць змякчэлыя толькі ў выпадку захавання Менскіх дамоўленасцей і перадачы руска-ўкраінскай мяжы пад міжнародны кантроль, цытуе выданне нямецкіх чыноўнікаў.
«Няма ніякіх прычынаў для скасавання санкцыяў», - завіў выданню чыноўнік з федэральнага ўрада.
Нагадаем, Крэмль сцвярджае, што не мае ніякіх абавязанняў па Менскім пагадненням і не павінен выконваць іх. У свеце прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання і адзначаюць, што накладзеныя на Расею санкцыі праз яе падтрымку баевікоў ва Украіне будуць дзейнічаць, пакуль Масква не выканае да канца ўсе без выключэння пункты Менскіх пагадненняў і не прымусіць баевікоў, якіх яна падтрымлівае, выканаць іх.