Макей абмеркаваў з Сурыкавым новую дату візіту Лукашэнкі ў Маскву
5- 1.12.2015, 14:45
- 6,835
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з амбасадарам Расеі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расейскага ўзаемадзеяння і графік кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі прэс-служба беларускага МЗС.
Нагадаем, афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расею планаваўся на 25-26 лістапада. У Маскве павінна была адбыцца сустрэча дыктатара з Уладзімірам Пуціным у вузкім складзе, затым - перамовы ў пашыраным фармаце.
24 лістапада было абвешчана, што візіт перанесены, як заявіў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, "у сувязі з загружанасцю працоўных графікаў прэзідэнтаў".