19 траўня 2024, Нядзеля, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы міністр гандлю Беларусі арыштаваны

44
Былы міністр гандлю Беларусі арыштаваны
ФОТА: BELTA.BY

Валянцін Чаканаў стаўся адзіным міністрам са старога складу ўрада, якога Лукашэнка ўчора не прызначыў на пасаду нанова.

Новым міністрам гандлю стаў Уладзімір Калтовіч, які раней быў дарадцам-пасланнікам пасольства Беларусі ў Расеі і намеснікам старшыні Менгарвыканкама. А сёння стала вядома, што Валянцін Чаканаў затрыманы, піша kp.by.

Падрабязнасці пакуль не вядомыя.

Валянціну Чаканава 58 гадоў. Ён займаў міністэрскае крэсла амаль сем гадоў, са студзеня 2009 года. Дагэтуль быў намеснікам дырэктара і дырэктарам прадпрыемства "Белбакалея", працаваў намеснікам начальніка дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Управы справамі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках