Багдан Ярэменка: Дамоўленасці ў Менску не адрозніваюцца ад вераснёўскіх
2- 12.02.2015, 16:35
- 13,338
Сітуацыя нічым не адрозніваецца ад першых Менскіх дамоўленасцей у верасні,.
Пра гэта заявіў украінскі дыпламат, генеральны консул Украіны ў Эдынбургу (2006-2008) і Стамбуле (2010-2014) Багдан Ярэменка ў інтэрв'ю gordonua.com.
«Сітуацыя нічым не адрозніваецца ад першых Менскіх дамоўленасцей у верасні, - сказаў ён. - Ці маюцца нейкія словы, зафіксаваныя ў пісьмовым выглядзе і якія даюць надзею. І зноў паўтараецца тая ж сітуацыя, прыблізна тыя ж словы, і надзея з'явіцца толькі ад таго, ці будзе выконвацца тое, пра што дамовіліся. Калі будзе, то толькі тады ёсць надзея на паступовае згасанне канфлікту.
Папярэднія перамовы таксама былі досыць працяглымі. Вядома, сілы вычэрпваюцца ва ўсіх удзельнікаў канфлікту і неабходнасць дамаўляцца ўзрастае для кожнага - і для Украіны і, як высветлілася, для Расеі. Ці адчувае Расея, што ў яе ўжо няма больш рэсурсаў для працягу наступу, мы ўбачым цягам некалькіх наступных дзён».
Перамовы лідараў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны ў Менску доўжыліся 17 гадзін. У выніку бакам удалося ўзгадніць дакумент, які прадугледжвае поўнае спыненне агню, абмен палоннымі, таксама крокі па імплементацыі Менскіх дамоўленасцей, якія былі дасягнутыя яшчэ ў верасні.