Па ісламістах у Іраку ды Сірыі нанесены новы авіяўдар
1- 12.02.2015, 19:39
- 6,715
Мэтамі чатырох удараў былі падраздзяленні баевікоў, бульдозеры, транспартныя сродкі, будынкі і кулямётныя гнёзды.
Самалёты кааліцыі на чале з ЗША нанеслі з серады 12 авіяўдараў па пазіцыях баевікоў "Ісламскай дзяржавы" ў Іраку і тры ўдары па мэтах у Сірыі, паведамляе BBC са спасылкай на амерыканскае вайсковае камандаванне.
Мэтамі чатырох удараў ля Масула і трох у ваколіцах Кіркука былі падраздзяленні баевікоў, бульдозеры, транспартныя сродкі, будынкі і кулямётныя гнёзды.
У іншых раёнах удары наносіліся па тактычных падраздзяленнях сіл ІД, мінамётных пазіцыях, а таксама па насыпе, які кантралюе сцёк вады ў ваколіцах Фалуджы.
У Сірыі ўдары былі нанесеныя па пазіцыях баевікоў у раёне Кабані і па нафтавых вежах недалёка ад горада Аль-Хасака на паўночным усходзе.