Фермер у знак пратэсту вываліў перад «Ашчадбанкам» воз гною
18- 13.02.2015, 11:48
- 32,789
Побач мужчына ўсталяваў плакаты «Далоў крэдытнае рабства» і «Банкіры - ворагі народа».
Жыхар Новасібірскай вобласці вываліў перад офісам Ашчадбанка ў Куйбышаве воз гною ў знак пратэсту супраць крэдытнай палітыкі фінансавай установы.
Пра гэта паведамляе сайт абласнога ўпраўлення МУС РФ. Мужчына таксама ўсталяваў два плакаты, на якіх напісана: «Далоў крэдытнае рабства!» і «Банкіры - ворагі народа!»
Інфармацыя пра кучу гною перад будынкам банка паступіла ў паліцыю раніцай у пятніцу, 13 лютага. Цяпер паводле гэтага факту супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць праверку. Паводле папярэдніх звестак, кучу гною каля банка вываліў праблемны кліент банка, піша Lenta.ru.
У Ашчадбанку акцыю палічылі хуліганскай і ўважаюць яе абразай на адрас супрацоўнікаў і кліентаў. «Цяпер усе аддзяленні Ашчадбанка ў Куйбышаве і ў Барабінску працуюць у штатным рэжыме. На тэрыторыі, дзе пратэставаў фермер, чысціня», - паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на прэс-службу Сібірскага банка ААТ Ашчадбанк Расеі.
Фота: pro-sibir.org