Новы перахоп СБУ: да абстрэлу Данецка датычныя расейскія вайскоўцы
12- 17.02.2015, 0:01
- 38,688
Баевікі ДНР затрымалі дыверсійна-разведвальную групу з РФ.
Пра гэта ідзе гаворка ў новым перахопе тэлефоннай размовы паміж баявікамі, якую сёння апублікаваў кіраўнік МУС Арсен Авакаў, піша ЛІГАБізнесІнформ.
Мяркуючы з запісу перахопу, затрыманыя датычныя да абстрэлу акупаванага горада.
Як удакладніў Авaкаў, тэлефонная размова паміж баявікамі аб факце затрымання чальцоў дыверсійна-разведвальнай групы адбылася 15 лютага пасля абвяшчэння перамір'я з 00:00 гадзін.
«Слухайце чарговая перахопленая размова сепаратыстаў - гэта не прапаганда спецыяльна навучаных псеўдажурналістаў - гэта праўда сённяшняга дня: «Дантыст» дзеліцца з таварышамі «Барысам» і «Лысым» сваім здзіўленнем... Хачу толькі заўважыць, што гаворка ідзе аб перамір'і - як яго разумеюць тэрарысты», - напісаў Авакаў на старонцы Facebook.