Тэрарысты захапілі Дэбальцава і спрабуюць ісці далей
8- 19.02.2015, 10:22
- 35,213
Украінскія падраздзяленні, якія забяспечваюць выхад дэбальцаўскай групоўкі ўкраінскіх войскаў, вядуць стрымліваючыя баі.
Расейска-тэрарыстычныя войскі цалкам узялі пад кантроль населены пункт і вузлавую чыгуначную станцыю Дэбальцава, цяпер ствараецца нейкая "вайсковая камендатура" ў горадзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў "Фэйсбук".
У напрамку Арцёмаўск авангардныя падраздзяленні суперніка спрабуюць прасоўвацца ў кірунку Луганска. Украінскія падраздзяленні, якія забяспечваюць выхад дэбальцаўскай групоўкі ўкраінскіх войскаў, вядуць стрымліваючыя баі. Таксама праціўнік распачаў эвакуацыю падбітай і пашкоджанай баявой тэхнікі з палёў баёў у раёне Дэбальцава (тэхніка эвакуюецца ў Горлаўку і Енакіева).
Тактычная група расейска-тэрарыстычных войскаў са складу "Горлаўскага гарнізона", узмоцненая ротнай тактычнай групай (укамплектаваная мясцовымі жыхарамі, сярод якіх вялікая колькасць маладых людзей 16-17 гадоў і пажылых грамадзян, якія кепска экіпіяваныя і ўзброеныя), пачалі прасоўванне да дарогі Арцёмаўск - Дэбальцава на поўнач ад Логвінава. Усяго ў наступе ўдзельнічае парадку 240 баявікоў, разбітых на 4 групы з бронетэхнікай (усяго да 10 танкаў і 6 ББМ). Перыядычна па гэтых групах наносіць удары ўкраінская артылерыя.
Супернік цягам апошніх дзён, нягледзячы на перамір'е, працягвае абстрэльваць з мінамётаў і гранатамётаў пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне Пяскоў, Вадзянога, Опытнага. Пасёлак Марьінка таксама неаднаразова падпадаў пад абстрэлы з мінамётаў і ствольнай артылерыі.