26 снежня 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Годзе залагоджваць Маскву. Трэба блакаваць SWIFT і ўзмацніць санкцыі

20
The Times: Годзе залагоджваць Маскву. Трэба блакаваць SWIFT і ўзмацніць санкцыі

Захаду трэба перагрупавацца, умацаваць усходнія межы NATO.

Калі б у нармальных варунках міністр абароны Вялікабрытаніі заявіў, што ёсць "рэальная, відавочная небяспека" нападу Расеі на адну з краін Балтыі, яго абгрунтавана абвінавацілі б у перабольшанні. На жаль, кампанія Уладзіміра Пуціна, накіраваная на гвалтоўнае перакройванне карты Еўропы, не можа ўважацца за "нармальнымі варункі". Захаду трэба перагрупавацца, умацаваць усходнія межы NATO і ўзмацніць санкцыі, піша The Times у рэдакцыйным артыкуле, маючы на ўвазе нядаўняе выказванне Майкла Фэлана, піша Инопресса.ру.

"Больш нельга залагоджваць Маскву", - заклікае выданне.

Як мяркуе The Times, у наяўнасці канфрантацыя паміж "вяршэнствам закона ў духу XXI стагоддзя" і "тыраніяй ХХ стагоддзя". Калі Захад не распрацуе стратэгію вайсковага і эканамічнага стрымлівання, канфрантацыя можа прычыніцца да вайны.

Газэта раіць распаўсюдзіць адмову ў візах і замарожванне актываў "на ўсю астатнюю кіроўную эліту Пуціна" і абмежаваць Расеі доступ да глабальнай эканомікі, у тым ліку праз блакаванне сістэмы SWIFT. Акрамя таго, варта ўмацаваць базы NATO ў краінах Балтыі і заклікаць усе краіны альянсу выдаткоўваць на абарону не менш за 2% сваіх УБП, гаворыцца ў артыкуле. "Дагэтуль Пуціна ўзнагароджваюць за ягоныя злачынствы. Ён не спыніцца, пакуль не прымусіць ягоныя танкі спыніцца", - падагульняе брытанскае выданне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках