Папа Францыск ў чэрвені наведае Сараева
- 2.02.2015, 9:04
- 3,336
Папа Рымскі Францыск заявіў, што збіраецца наведаць сталіцу Босніі і Герцагавіны.
Пантыфік абвясціў пра гэта ў нядзелю падчас свайго звароту да дзесяткаў тысяч вернікаў, якія сабраліся на плошчы перад саборам Святога Пятра, паведамляе BBC.
Візіт адбудзецца 6 чэрвеня.
Папа папрасіў тых, хто сабраўся памаліцца за поспех гэтага візіту, з тым каб ён дапамог «кансалідацыі братэрства і міру».
Падчас вайны ў Босніі ў 1992-95 гадах загінулі больш за 100 тысяч чалавек.