Штаб АТА: Украінскія вайскоўцы ў Дэбальцаве працягваюць утрымліваць пазіцыі
1- 2.02.2015, 15:38
- 20,525
Баевікам не ўдалося атачыць Дэбальцава Данецкай вобласці.
Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка.
Ён сказаў, што сітуацыя ў Данецкай і Луганскай абласцях характарызуецца працягам актыўнага ваеннага супрацьстаяння. "Найбольш складаным застаецца становішча вакол горада Дэбальцава. Незаконныя ўзброеныя фармаванні працягваюць штурмаваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў ля Вуглягорска, Санжараўкі і Ніжняга Лазавога Арцёмаўскага раёна Данецкай вобласці з мэтай паступовага выцяснення падраздзяленняў сіл АТА з занятых пазіцый", - адзначыў Лысенка.
Горад Дэбальцава, з яго слоў, не знаходзіцца ў акружэнні.
"Украінскія вайскоўцы працягваюць утрымліваць займаныя пазіцыі. Падраздзяленні, якія падышлі на дапамогу нашым байцам і знаходзяцца ў Дэбальцаве, контратакуюць ворага і не даюць яму магчымасці замкнуць дэбальцаўскі так званы кацёл", - падкрэсліў Лысенка.
З ягоных слоў, вораг за мінулыя суткі зладзіў некалькі спробаў з розных бакоў атакаваць украінскія пазіцыі ў горадзе. Атакі тэрарысты праводзілі ў кірунку Фашчаўкі, Кіраўска, Вуглягорска, Алчэўска і Першамайска.
"Сітуацыя маніторыцца вельмі хутка і ўсе неабходныя сілы для падтрымання нашых вайскоўцаў, а таксама немагчымасць працягу наступу праціўніка разлічваюцца i праводзіцца папераджальны абстрэл", - сказаў Лысенка.
Ён таксама паведаміў, што баевікі абстралялі будынак гарадской рады ў Дэбальцаве.
"У горадзе Дэбальцаве тэрарысты абстралялі будынак гарадской рады, у якім размешчаны агульны цэнтр каардынацыі і кантролю, створаны ў адпаведнасці з менскімі дамоўленасцямі. Такім чынам, баевікі ў чарговы раз дэманструюць нежаданне замірэння ў Данбасе", - адзначыў Лысенка.