У гарах Румыніі пабудавалі царкву з лёду
- 2.02.2015, 15:55
- 4,338
У горным масіве Фэрэгаш у Румыніі ў дзявяты раз пабудавалі царкву з лёду.
У цырымоніі асвячэння храма ўдзельнічалі прадстаўнікі трох хрысціянскіх цэркваў, паведамляе BBC.
На будаўніцтва царквы сышло 15 дзён. Святары асвяцілі ваду ў мясцовым возеры, з якога пазней былі выразаныя блокі лёду.