Аляксандр Вэршбоў: Захад гатовы да доўгачасовай палітыкі стрымлівання РФ
3- 2.02.2015, 19:03
- 11,424

Доўгатэрміновай стратэгіяй NATO у дачыненні да Расеі будуць трыванне і паслядоўнасць.
Пра гэта на канферэнцыі ў Осле заявіў намеснік генеральнага сакратара NATO Аляксандр Вэршбоў, паведамляе РБК-Украіна.
"Мы паказалі гатовасць стрымліваць Расею і супрацьстаяць ёй. І мы можам далей гэта рабіць на працягу доўгага часу, не таму, што нам гэта падабаецца, але таму, што мы не пойдзем на кампраміс у дачыненні да правілаў і прынцыпаў, на якія абапіраецца NATO і сістэма бяспекі ва ўсім еўра-атлантычным рэгіёне", - сказаў Вэршбоў.
Ён адзначыў, што NATO не шукае канфрантацыі з Расеяй і не імкнецца да змены рэжыму ў ёй. Са слоў Вэршбоў, у альянсе толькі жадаюць, каб "Масква змяніла свае паводзіны і пільнавалася тых добрых правіл, пад якімі ставіла свой подпіс".
Са слоў Вэршбоў, Расея яшчэ да канфлікту ва Украіне "пачала адыходзіць ад узятых у 2010 годзе ў Лісабоне абавязанняў развіваць сапраўднае партнёрства з NATO ў такіх стратэгічна важных сфэрах, як СРА".
Намеснік генеральнага сакратара NATO падкрэсліў, што доўгатэрміновай стратэгіяй альянсу ў дачыненні да Расеі будуць трыванне і паслядоўнасць. Са слоў Вэршбоў, Захад ужо адмаўляўся ад санкцый пасля вайны ў Грузіі 2008 года, і Расея чакае, што гэта паўторыцца. "Гэтым разам мы павінны пільнавацца ўзятага курсу", - дадаў ён.