Парламент Арменіі адхіліў законапраект аб імпічменце прэзідэнту
1- 23.02.2015, 19:51
- 5,173
Дэпутаты армянскага парламента не ўбачылі ў законапраекце прававых і фактычных падстаў для абвінавачванняў прэзідэнта.
Армянскі парламент не падтрымаў законапраект аб абвяшчэнні імпічменту прэзідэнту краіны Сержу Саргсяну, паведамляе РІА "Новости" ў панядзелак.
Законапраект выставіў дэпутат Нікол Пашынян ад фракцыі Армянскага нацыянальнага кангрэса, якая, зрэшты, самая яго не падтрымала. Дэпутат у сваім законапраекце прыпісваў прэзідэнту адзін выпадак дзяржаўнай здрады, восем выпадкаў злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і адзін выпадак іх перавышэння.
За адхіленне кіраўніка дзяржавы Саргсяна ад пасады прагаласавалі чатыры дэпутаты, супраць - 68. На мінулым тыдні гэты ж законапраект ужо адхіляла сталая камісія Нацыянальнага Сходу Арменіі ў дзяржаўна-прававых пытаннях.
Дэпутаты ад кіроўнай Рэспубліканскай партыі Арменіі Арпінэ Аванісян і Аванэс Саакян падчас абмеркавання адзначылі, што ініцыятыва не мае прававых падстаў, не ўтрымлівае выразных фармулёвак і з’яўляецца асабістым меркаваннем апазіцыйнага парламентарыя.
Нагадаем, 2 студзеня Арменія стала чальцом эканамічнага саюза, у які ўваходзяць таксама Расея, Беларусь і Казахстан.