13 лiстапада 2024, Серада, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэнднае жыллё ў Менску: умовы, як у фільме жахаў

25

Мянчанка з двума маленькімі дзецьмі атрымала ў арэнду ад дзяржавы непрыдатную для жыцця кватэру за 2 мільёны.

Чытачка charter97.org Алена даслала ліст, у якім распавяла, у якіх умовах яна апынулася стараннямі дзяржаўных сацыяльных службаў. Ёй як маці-адзіночцы з двума маленькімі дзецьмі (малодшаму - 10 месяцаў) у кастрычніку 2014 года была выдзеленая двухпакаёвая кватэра па вуліцы Ульянаўскай, дом №3. Улады запэўнівалі, што кватэра прыдатная для жыцця. Вось што распавяла сама кватэраздымальніца:

«У кватэры не функцыянуе газавая пліта, разбітыя шыбы ў вокнах, практычна выбітыя брудныя і гнілыя ўваходныя дзверы, сцены - чорныя ад цвілі, шпалеры (калі гэта можна так назваць) - вісяць на сценах, уся сантэхніка цячэ, у санвузле - проста як у фільме жахаў. І гэта 100% праўда, без перабольшання! Прашу заўважыць: гэтая кватэра была прапанаваная для арэнды як прыдатная для жыцця!

Я наведала ўсе інстанцыі, пісала заявы з просьбай зрабіць хоць невялікі рамонт і ўсталяваць газавую пліту - і ў выніку ад усіх атрымала пісьмовы адказ: маўляў, мы не можам гэтага зрабіць, бо няма сродкаў і будзем развязваць праблему па-іншаму... Цяпер праз суд збіраюцца спагнаць грошы ад былога жыхара гэтай кватэры. Кажуць, маўляў, ну, калі атрымаецца, тады мы вам і пліту купім, і шпалеры новыя паклеім! І гэта пры тым, што ў гэтай кватэры знаходзіцца грудное дзіцятка, якому неабходная газавая пліта. Цяпер дзіця ўвесь час хварэе праз волкасць і скразнякі! І за ўсё гэта яны яшчэ хочуць больш за два мільёны рублёў.

Скажыце, што мне да таго, хто жыў у гэтай кватэры да мяне і з каго збіраюцца спаганяць грошы на рамонт? Навошта выстаўляюць такія кватэры на арэнду і здаюць людзям з груднымі дзецьмі! Калі б вы ўбачылі гэтую кватэру, страцілі б прытомнасць!» - напісала яна.

Нагадаем, са з'яўленнем на беларускім рынку нерухомасці першых арэндных кватэр узніклі і першыя праблемы.

Не ўсім менчукам давялося перасяліцца ў новабудоўлі, некаторыя са сталічных жыхароў вымушаныя былі асвойваць «квадраты» ў старых дамах. Прычым новыя арэндныя кватэры на практыцы выяўляюцца многа пабачыўшымі «аднапакаёўкамі» і «двухпакаёўкамі», у якіх цягам многіх гадоў жылі людзі, чыя сацыяльная пазіцыя выклікае не толькі шмат пытанняў, але і грамадскае ганьбаванне.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках