Гарадзенскі ўніверсітэт павіншаваў з 23 лютым нямецкім танкам
26- 24.02.2015, 16:57
- 33,138
Выдавецкі цэнтр Гарадзенскага дзяржуніверсітэта выпусціў дзіўны плакат да 23 лютага, так званага «дня абаронцаў Айчыны».
Як сцвярджаюць знаўцы, на плакаце намаляваны нямецкі танк часоў Другой сусветнай вайны Panzerkampfwagen III, паведамляе «Еўрарадыё».
Германія выкарыстоўвала гэтыя танкі з першых дзён Другой сусветнай. Танкі выпускаліся да 1943 года.