«ДДТ» здыме фільм-канцэрт у Менску
2- 26.02.2015, 12:28
- 6,037
Пра намер музыкаў паведамілі арганізатары тура, які фінішуе сёння выступленнем каманды на сцэне «Менск-Арэны».
«Беларускія хлопцы зрабілі вельмі сімпатычны фільм аб гісторыі «ДДТ» у рамках праграмы «Легенды Live». Я частку бачыў праз тэлевізар у выходныя - выдатна. Маладыя музыкі там спяваюць нашы песні. З задавальненнем пагляджу цалкам запіс, які абяцалі нам падарыць. З гэтым жа здымачным гуртом мы хочам зняць фільм-канцэрт на памяць», - распавёў Юрый Шаўчук.
Паводле інфармацыі БелТА, апошні фільм-канцэрт гурту ДДТ «Неба пад сэрцам» (2012) быў зняты ў Маскве падчас выступу ў спорткомплексе «Алімпійскі» і перамог у намінацыі «Лепшы музычны фільм» на прэміі «Стэпавы воўк» пад кіраўніцтвам Арцемія Троіцкага.
Канцэрты «ДДТ» пройдуць у Віцебску, Гомелі і Берасці, сёння каманда Шаўчука выступіць у «Менск-Арэне». «Гурт цяпер у вельмі добрай форме. Яны заўсёды ў вышэйшай ступені прафесійныя, але канцэрты ў Беларусі праходзяць з нейкім асаблівым натхненнем. Акрамя таго, у Менску будзе ў два разы больш абсталявання - святла, гуку. Так што будзе вельмі цудоўна», - абяцаюць арганізатары.