23 снежня 2024, панядзелак, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзядка прысудзілі да яшчэ аднаго года турмы

72
Дзядка прысудзілі да яшчэ аднаго года турмы

Палітвязню працягнулі тэрмін зняволення на адзін год.

Сёння ў Магілёўскай турме адбыўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Мікалая Дзядка. Яго абвінавацілі ў парушэнні рэжыму адбыцця пакарання паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса РБ.

Дзядку інкрымінавалі 16 парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з'яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартовага гарнітуру, піша ПЦ «Вясна».

Пракурор прасіў суд пакараць Мікалая Дзядка 1 годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін пакарання паводле гэтага артыкула. У выніку суддзя Ігар Шведаў прысудзіў палітвязня да яшчэ аднаго года турмы. Акрамя гэтага ён павінен адбыць тры дні свайго чатырохгадовага тэрміну.

Дзядок быў узяты пад варту 3 верасня 2010 года. 27 траўня 2011 года суд Заводскага раёна Менска прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі строгага рэжыму паводле ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства). 5 снежня 2012 года пастановай суда ўмовы адбыцця пакарання Дзядку былі замененыя на больш жорсткія, і Мікалая перавялі з калоніі №17 Шклова ў турму №4 Магілёва.

Як мяркуюць праваабаронцы, падставай для прысуду Дзядку стаў ягоны ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту каля Міністэрства абароны супраць сумесных расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

Дзядок павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 у сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання.

Праваабаронцы адзначаюць, што цягам апошніх месяцаў улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць апазіцыі, журналістаў і прадпрымальнікаў. З'явіліся новыя палітвязні, пачасціліся прэвентыўныя арышты грамадскіх актывістаў, прынятыя шэраг новых рэпрэсіўных законаў у дачыненні да СМІ, уведзенае блакаванне незалежных сайтаў, узмацніўся ціск на дробны бізнэс. Экспэрты звязваюць узмацненне рэпрэсій з тым, што многія еўрапейскія чыноўнікі закрываюць вочы на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі і спрабуюць наладзіць «дыялог» з дыктатарам.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках