Пратэсты супраць дэвальвацыі ў Баку: ёсць затрыманыя
1- 28.02.2015, 21:10
- 8,465
У цэнтры Баку група незадаволеных павышэннем коштаў у сувязі з падзеннем курсу маната паспрабавала правесці ў суботу несанкцыянаваную акцыю пратэсту.
Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ, паведамляе «Інтэрфакс».
На акцыю на Плошчы фантанаў сабралася 300-400 маладых людзей, аднак паліцыя разагнала іх, пры гэтым затрымаўшы некалькіх чалавек.
Пасля дэвальвацыі маната на 33,5% 21 лютага ў Азербайджане назіраецца рост коштаў шэрагу тавараў, у тым ліку прадуктаў харчавання. Мінэканомікі і прамысловасці Азербайджана заявіла, што ўзмацніла захады для спынення фактаў штучнага завышэння коштаў.