Міхалок адказаў на песню «Мой Пуцін» каверам «Мой пудзель»
40- 3.02.2015, 22:06
- 50,933
Сяргей Міхалок высмеяў папулярную ў сацсетках песню прыхільніцы расейскага прэзідэнта «Мой Пуцін».
Лідэр гурту BRUTTO змяніў толькі адно слова ў прыпеве, піша «Салiдарнасць».
Арыгінал песні «Мой Пуцін» за некалькі дзён з моманту публікацыі сабраў амаль два мільёны праглядаў і блізу 40 тысяч дыслайкаў.