Сяргей Міхалок прэзентаваў песню «Родны край» (Відэа)
19- 5.02.2015, 10:02
- 29,731
Новай песняй лідэр BRUTTO развітаўся з радзімай.
Яна выкладзеная на канале калектыву на сэрвісе YouTube.
Песня называецца «Родны край» і тлумачыць, чаму Сяргей Міхалок пакінуў Беларусь.
Нагадаем, лідэр гурту BRUTTO пакінуў Беларусь яшчэ летась у снежні, прадзюсер калектыву Антон Азізбекян далучыўся да яго ў Кіеве ў студзені.
24 студзеня, яны сустрэліся з міністрам культуры Украіны. Музыкі папрасілі яго аб накіраванні запыту на выдаванне віду на жыхарства ў гэтай краіне.
У аўторак таксама стала вядома, што Мінкульт Украіны гарантуе Міхалку «найлепшыя ўмовы для творчасці».