Сутыкненне гелікоптэраў у Аргенціне: 10 загінулых
- 10.03.2015, 9:01
- 5,742
Два гелікоптэры сутыкнуліся ў Аргентыне.
Інцыдэнт адбыўся за 1170 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Загінулі 10 чалавек, піша Lenta.ru.
Са слоў сакратара ў пытаннях бяспекі правінцыі Ла-Рыёха Сэсара Ангулу, інцыдэнт адбыўся днём ў панядзелак, 9 сакавіка, паблізу Вілья-кастэлі, за 1170 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса.
Як адзначыў Ангулу, адбыўся выбух. Паводле папярэдніх звестак, гелікоптэры сутыкнуліся падчас палёту.
Паводле звестак газеты La Nation, на борце гелікоптэраў былі французы, якія бралі ўдзел у праекце, прысвечаным выжыванню ў экстрэмальных умовах. Са слоў відавочцаў, умовы надвор'я ў гэтым раёне былі аптымальнымі.
Распачатае расследаванне катастрофы.