Станіслаў Шушкевіч: Выбары ў Беларусі - аперацыя спецслужбаў
45- 10.03.2015, 15:24
- 74,036
Удзел у іх - легітымізацыя дыктатуры.
Пра гэта «Радыё Рацыя» заявіў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
З ягоных слоў, нельга гуляць паводле правіл сумленных выбараў, бо іх у краіне няма, і трэба шукаць новыя спосабы прыходу да ўлады.
«Усе людзі, у якіх ёсць сумленне і гонар, не павінны ўдзельнічаць у гэтых «выбарах», - адзначыў палітык. - Усе справы, якія робяцца цяпер, накіраваныя на тое, каб пад якім-небудзь выглядам узяць удзел у так званых прэзідэнцкіх выбарах, і, дарэчы, - у «парламенцкіх» таксама. Наша заканадаўства і інструкцыі, зацверджаныя выбарчай камісіяй, такія, што выбараў быць не можа. Гэта будзе аперацыя спецслужбаў. І ўсякі ўдзел у такіх выбарах - гэта фактычна легітымізацыя той нелегітымнай улады, якая існуе».
Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што адзін з варыянтаў правядзення прэзідэнцкай кампаніі ў гэтым годзе, які з'яўляецца непрымальным для ўлады, - гэта вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча.