ЗША перакідваюць у Эстонію танкі і дэсантнікаў
2- 10.03.2015, 21:35
- 10,055
ЗША накіруюць у Эстонію танкавы ўзвод з танкамі Abrams, а таксама два ўзводы паветраных дэсантнікаў наземных войскаў ЗША.
Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў аўторак у прэс-службе галоўнага штаба Сіл абароны, танкі і дэсантнікі прыбудуць чыгункай у суботу і размесцяцца ў вайсковым гарадку Тапа (Tapa) блізу Таліна.
Яны зменяць вайскоўцаў Другога кавалерыйскага палка наземных сіл ЗША.
Жаўнеры з ЗША возьмуць удзел у найбуйнейшых за ўсю гісторыю Эстоніі вучэннях Сіл абароны Siil 2015 (Вожык 2015), якія пройдуць 4-15 траўня на ўсёй тэрыторыі краіны і закончацца на Поўначы і Паўночным усходзе блізу межаў з Расеяй. У вучэннях возьмуць удзел больш за 13 тысяч чалавек, у тым ліку рэзервісты, вайскоўцы тэрміновай службы, кадравыя вайскоўцы мілітарызаваная Добраахвотніцкая арганізацыя "Кайтселііт" (Kaitseliit) і жаўнеры NATO.
Жаўнеры, што прыбываюць з ЗША, з'яўляюцца часткай аперацыі сіл ЗША для стрымлівання Atlantic Resolve у Паўночна-Усходняй Еўропе. У Эстоніі базуецца вайсковы кантынгент ЗША ў складзе роты, што змяняецца на падстве ратацыі.