3 траўня 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Більжо - пра беларускі «Ракфорці»: Рэдкая брыдота, яшчэ і не танная

28
Андрэй Більжо - пра беларускі «Ракфорці»: Рэдкая брыдота, яшчэ і не танная

Вядомы расейскі мастак і пісьменнік выказаўся з нагоды беларускіх сыроў, зробленых па тыпу ракфору.

Пра гэта Андрэй Більжо напісаў у «Фэйсбуку».

«Аматарам і знаўцам сыру. Беларускі «Ракфор» каштуе 1850 рублёў (заўв. - 30 даляраў). Рэдкая гадасць, якая не мае да «Ракфору» ніякага дачынення. Ні вонкава, ні па смаку. Сапраўдная на...бка! І не танная. А каб не прычапіліся да выкарыстання брэнда, сыр назвалі «Ракфорці». Гэта такое імпартазамяшчэнне. Будзьце пільныя!»- папярэдзіў ён.

Нагадаем, у межах кампаніі імпартазамяшчэння Нарачанскі масласырзавод, філіял ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», прыступіў да вытворчасці сыру з блакітнай цвіллю тыпу ракфор.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках