З Беларусі ў Расею не прапусцілі 25 тон бульбы
6- 13.03.2015, 20:45
- 8,248
Партыя бульбы вернутая ў Беларусь праз парушэнні ў афармленні фітасанітарных дакументаў.
У Смаленскай вобласці ў пункце "Красная горка" забаронены ўвоз у РФ македонскіх яблыкаў і беларускай бульбы праз парушэнні ў афармленні фітасанітарных дакументаў, паведамляе ўправа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей, піша "Беларускі партызан".
Як тлумачыцца ў паведамленні, забарона на ўвоз на тэрыторыю РФ 19,5 тон македонскіх яблыкаў была звязаная з неадпаведнасцю нумара фітасанітарнага сертыфіката краіны паходжання садавіны з нумарам, паказаным у беларускім рээкспартным сертыфікаце.
Акрамя таго, забаронены ўвоз беларускай бульбы агульнай вагай блізу 25 тон праз парушэнні ў афармленні фітасанітарных дакументаў.
З паведамлення ўстановы, грузы вернутыя адпраўнікам.