Гары Кейн паўтарыў дасягнення Ранальду і Бэргкампа
- 14.03.2015, 10:48
- 4,385
Ангельскі форвард лонданскага «Тотэнхэма» Гары Кейн другі месяц запар прызнаецца найлепшым гульцом ангельскай Прэм'ер-лігі.
Раней такога дасягнення дамагаліся толькі былы нападнік «Манчэстар Юнайтэд» Крышціяну Ранальду і экс-форвард лонданскага «Арсэнала» Дэніс Бэргкамп, піша sport.news.am.
У лютым Гары Кейн узяў удзел у трох матчах чэмпіянату Англіі, забіўшы 4 галы і стаўшы аўтарам адной галявой перадачы.
На годнасць найлепшага футбаліста месяца прэтэндавалі таксама Філіпэ Каўціньё («Лівэрпуль»), Дамэ Н'Дое («Хал Сіці»), Мэсут Азіл («Арсэнал»), Джонджа Шэві («Суонсі») і Бэн Фостэр («Вэст Бромвіч»).
Найлепшым трэнерам Прэм'ер-лігі ў лютым прызнаны настаўнік «Вэст Бромвіча» Тоні Пьюліс.