Войскі Ірака працягваюць наступ на Тыкрыт
- 14.03.2015, 14:46
- 5,184
Урадавыя войскі Ірака пры падтрымцы шыіцкіх апалчэнцаў працягваюць атачаць пазіцыі баевікоў «Ісламскай Дзяржавы» ў цэнтры горада Тыкрыту.
Лідар аднаго з шыіцкіх рухаў заявіў, што ў горадзе засталося не больш за 70 баевікоў ІД, але дадаў, што на зачыстку горада спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён, паведамляе BBC.
З ягоных слоў, праўрадавыя сілы збіраюцца цалкам заняць горад цягам тыдня, нават калі давядзецца весці баі за кожную вуліцу.
Тыкрыт знаходзіцца ў тыле займанай «Ісламскай дзяржавай» тэрыторыі. Калі баевікі пацерпяць паразу ў сэрцы суніцкіх рэгіёнаў Ірака, гэта стане цяжкім псіхалагічным ударам для іх, мяркуюць экспэрты.