Беларускую паэтку вылучылі на «Рускую прэмію»
- 14.03.2015, 14:49
- 4,036
Паэтка Людміла Клачко ўключаная ў лонг-ліст намінантаў конкурсу «Руская прэмія».
Пра гэта БелТА паведаміў каардынатар праекту Алег Красноў.
Людміла Клачко - сябар афіцыйнага саюза пісьменнікаў Беларусі - вылучаная на «Рускую прэмію» ў намінацыі «Паэзія» за зборнік «Без назвы». Усяго ў лонг-ліст увайшлі творы 42 рускамоўных пісьменнікаў і паэтаў з 19 краін.
Шорт-ліст намінантаў «Рускай прэміі» будзе абвешчаны 31 сакавіка, узнагароды пераможцам плануецца ўручыць 21 красавіка.
Міжнародны літаратурны конкурс «Руская прэмія» заснаваны ў 2005 годзе пры падтрымцы Прэзідэнцкага цэнтра Барыса Ельцына. Паводле ацэнак экспэртнай супольнасці, ён уваходзіць у пяцёрку самых прэстыжных расейскіх літаратурных прэмій.
«Руская прэмія» прысуджаецца штогод аўтарам літаратурных твораў, напісаных на расейскай мове. У журы конкурсу ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, паэты і літаратары.