Журналіст Polsat затрыманы ў Сімферопалі
1- 14.03.2015, 15:32
- 8,522
Тамаш Кулакоўскі затрыманы 14 сакавіка «крымскай самаабаронай» у Сімферопалі.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Крымскай палявой місіі правоў чалавека са спасылкай на звесткі консульства Польшчы ў Адэсе.
Тамаш Кулакоўскі напісаў пра затрыманні на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Пасля гэтага сувязь з ім знікла.
Нагадаем, раніцай у пятніцу ў Сімферопалі, у кватэры на месцы рэгістрацыі рэдактаркі «Цэнтра журналісцкіх расследаванняў» Наталлі Какорынай супрацоўнікі ФСБ праводзілі ператрус. Пасля гэтага журналістка была затрыманая і дапытаная.
Акрамя таго, учора ранкам ФСБ правяла ператрус у крымскай кватэры бацькоў аўтаркі артыкулаў і былой рэдактаркі «Цэнтра журналісцкіх расследаванняў» Ганны Андрыеўскай. Падставай для распачынання справы, як піша журналістка, з'яўляецца ейны матэрыял аб валанцёрах батальёна «Крым».