Пад Менскам «клікалі вясну»
1- 14.03.2015, 21:07
- 10,109
Шмат якія менчукі гэтай ветранай суботняй раніцай аддалі перавагу перад тэлевізарам захапляльнай дзеі на прыродзе.
У Музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы, сабраліся тыя, хто захацеў прыгожа развітацца з зімовымі халадамі - з песнямі, карагодамі і старадаўнімі абрадамі, піша onliner.by.
Свята «Гуканне вясны» праводзіцца ў Азярцы кожны год. Гэтым разам гасцям прадэманстравалі два старадаўнія абрады, якія захаваліся ў Любанскім раёне: «Жаўраначкі» з вёскі Юшкавічы і «Сыр на бярозу» з вёскі Рэчань. Усе ахвотныя маглі паўдзельнічаць у майстар-класах народных танцаў, навучыцца рабіць птушак з саломы, тканіны і паперы і, вядома ж, павадзіць карагоды вакол вогнішча.