Пятро Парашэнка: Менскія дамоўленасці не працуюць
4- 15.03.2015, 19:25
- 17,710
Прэзідэнт Украіны заявіў, што, на ягоную думку, менскія дамоўленасці не працуюць.
Пра гэта Пятро Парашэнка заявіў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild, піша "Карэспандэнт".
"Украіна цалкам выканала кожны пункт менскага пагаднення. З нашага боку замірэнне было ўведзенае неадкладна, але апалчэнцы зрабілі зусім наадварот", - сказаў Парашэнка.
Ён адзначыў, што сепаратысты працягваюць парушаць замірэнне і заклікаў ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі.
"З моманту аб'яўлення спынення агню замірэнне было парушанае 1100 раз. Праўда ў тым, што пагадненне не працуе", - дадаў прэзідэнт Украіны.
Нагадаем, сёння Пятро Парашэнка прыбыў у Нямеччыну на сустрэчу з канцлеркай Ангелай Мэркель. Раней яны абмеркавалі сітуацыю на Данбасе. Падчас гутаркі суразмоўцы адзначылі неабходнасць павелічэння колькасці назіральнікаў АБСЕ і тэхнічнага абсталявання місіі.