Дональд Туск адмовіўся ехаць на парад 9 траўня ў Маскву
5- 16.03.2015, 12:08
- 10,948
Прэзідэнт ЕР Дональд Туск атрымаў запрашэнне на святкаванне Дня Перамогі ў Маскве, але не мае намеру браць у ім удзел.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск у інтэрв'ю выданню Gazeta Wyborcza і некалькім іншым еўрапейскім СМІ, паведамляе «Укринформ».
«Я атрымаў запрашэнне. Не паеду. Прысутнасць на вайсковым парадзе побач з цяперашнімі агрэсарамі і асобамі, якія ўжываюць зброю супраць цывільных людзей на ўсходзе Украіны, была б для мяне, мякка кажучы, вельмі неадназначнай», - заявіў Туск.
Але той факт, што пасля многіх негатыўных выказванняў у адрас Туска з боку расейскіх чыноўнікаў, напрыклад, кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, яму даслалі запрашэнне на парад у Маскве, прэзідэнт Еўрапейскай рады расцэньвае як «магчымы беспарадак у адміністрацыі».
Туск таксама адзначыў, што пасля забойства ў Маскве расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова ўзровень даверу ў свеце да палітычнай сістэмы ў Расеі, які і без таго быў нізкім, яшчэ больш зменшыўся.
Фота: Getty Images