Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да пяці сайтаў
1- 17.03.2015, 11:04
- 7,725
Пра якія менавіта сайты ідзе гаворка, пакуль невядома.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўстановы.
«13 сакавіка Міністэрства інфармацыі ў мэтах выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 №6 «Аб неадкладных захадах у супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў» і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» прынятая пастанова аб абмежаванні доступу да пяці інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць паведамленні і (або) матэрыялы, накіраваныя на незаконнае абарачэнне наркотыкаў», - адзначылі там.
Пра якія менавіта сайты ідзе гаворка, у Міністэрстве інфармацыі не паведамілі.