23 лiстапада 2024, Субота, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП дазволілі гандляваць без дакументаў да 1 студзеня 2016 года

36
ІП дазволілі гандляваць без дакументаў да 1 студзеня 2016 года

Індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, да 1 студзеня 2016 года.

Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў паводле вынікаў сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадпрымальнікамі, якая прайшла 17 сакавіка ў ТРЦ «Экспабел», піша БелТА.

«Праца без дакументаў падаўжаецца да 1 студзеня 2016 года. Пасля 1 студзеня 2016 праца толькі з дакументамі. Цягам года роўнымі часткамі за тры разы стаўка ПДВ будзе павышацца з 2 да 4», - сказаў кіраўнік урада.

«Больш адтэрміноўкі не будзе! І так робім вельмі вялікія адступленні», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, на сустрэчы адным з галоўных пытанняў стаў праект указа аб унясенні змяненняў у рэзанансны ўказ №222, які выклікаў незадаволенасць у індывідуальных прадпрымальнікаў, - тысячам гандляроў пагражае банкруцтва.

У адпаведнасці з дакументам, з 1 сакавіка скончыўся перыяд, цягам якога ІП маглі рэалізоўваць рэшткі прадукцыі лёгкай прамысловасці, увезенай з краін Мытнага саюза без сертыфікатаў. Прадпрымальнікі неаднаразова спрабавалі растлумачыць уладам, што з аб'ектыўных прычын не могуць працаваць у новых варунках, але іх голас так і не быў пачуты. У выніку 1 сакавіка больш за 80% ІП ва ўсёй краіне не выйшлі на працу на рынкі і ў гандлёвыя цэнтры.

Пасля гэтага прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў нарэшце ўзгадалі пра існаванне вялікай колькасці ІП і цяпер спрабуюць скарэктаваць некаторыя пункты ўказа.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках