2 траўня 2024, Чацвер, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар параіў ІП раздаць нерэалізаваны тавар

179
Дыктатар параіў ІП раздаць нерэалізаваны тавар

(абноўлена) Лукашэнка сустрэўся з прадпрымальнікамі, якія гандлююць у ГЦ «Экспабел».

Як распавёў адзін з удзельнікаў нефармальнай гутаркі, Лукашэнка прайшоўся паміж павільёнамі, спыніўся ля пункту з беларускім трыкатажам, потым ацаніў асартымент у краме з імпартным таварам. Там жа адбылася размова з ІП, незадаволенымі абавязковай сертыфікацыяй і цьмянымі перспектывамі што да рэалізацыі тавару, які быў завезены да падпісання ўказу №222 і які трэба было распрадаць да 1 сакавіка, паведамляе «Радыё Свабода».

Лукашэнка адразу пайшоў у атаку, заявіўшы, што прадпрымальнікі «ўзарвалі ўсю лёгкую прамысловасць Беларусі», заваліўшы краіну танным імпартам. Акрамя таго, сказаў, што ІП ужо некалькі разоў падвялі яго з гэтымі рэшткамі - маўляў, двойчы ён даваў магчымасць іх распрадаць, пераносячы ўваходжанне ўказа ў дзеянне, але такой ільготай скарыстацца ніхто не захацеў.

Людзі пярэчылі, што цяпер не такая сітуацыя ў краіне, каб штосьці лёгка можна было прадаць. На што пачулі:

«Ну, што ж, вы людзі нябедныя, вазьміце тады і раздайце нерэалізаваны тавар».

Лукашэнка канстатаваў, што ў кожным выпадку давядзецца працаваць па-новаму, з поўным наборам дакументаў.

Пасля гэтага разам з чыноўнікамі ён накіраваўся ў канферэнц-залу, дзе яго чакаў бізнэс-актыў, адабраны адміністрацыяй Лукашэнкі. Там адбылася нарада. Паводле вынікаў сустрэчы прадпрымальнікам дазволілі гандляваць без дакументаў да 1 студзеня 2016 года. Аднак цягам года роўнымі часткамі за тры разы стаўка ПДВ будзе павышацца з 2 да 4.

Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць ўказу №222 аб абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці. Згодна з указам, забаронена распрадаваць рэшткі тавару, на якія адсутнічаюць суправаджальныя дакументы. Гандляры ж сцвярджаюць, што ў РФ немагчыма атрымаць сертыфікаты.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 179

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках