Грамадзянка ПАР адзначыла стагоддзе скачком з парашутам і плаваннем з акуламі
6- 17.03.2015, 20:45
- 10,264
Джарджына Харвуд з Кейптаўна не мерыцца старэць.
У суботу, 14 сакавіка, яна адзначыла 100-гадовы юбілей, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Mashable.
Спачатку Харвуд скокнула з парашутам, дарэчы, ужо трэцім разам у жыцці. Першы скачок яна здзейсніла ў 92 гады. На зямлі бабульку сустракала шматлікая радня. Прызямленне яна адзначыла келіхам шампанскага.
Але ў дзень свайго 100-годдзя парашута бабуля не задаволілася і яна занурылася ў клетку да акула. Такім чынам яна не толькі пазабавілася, але і прарэкламавала збор сродкаў для Нацыянальнага інстытута выратавання на моры.
"Ну, што падарыць старой лэдзі? Шакалад? Віскі? Шалік? Але мне нічога гэтага не хочацца", - тлумачыць Джарджына.