Украіна адклікала амбасадара з Масквы
12- 2.03.2015, 17:54
- 26,234
Украіна адклікала амбасадара з Масквы для правядзення кансультацый.
Пра гэта ў эфіры "Радыё Свабода" сказаў вяшчальнік МЗС Украіны Яўген Перабійніс, паведамляе 112.ua.
"Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Расейскай Федэрацыі Уладзімір Ельчанка пакуль адкліканы з Расеі для кансультацый. Там засталіся працаваць консулы Украіны ў Расеі", - заявіў ён.
Нагадаем, 24 лютага міністэрства замежных спраў Расеіі выклікала свайго амбасадара ва Украіне на кансультацыі ў Маскву. 7 чэрвеня Міхаіл Зурабаў узяў удзел у цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ды прадоўжыў працу.